Суд Ляхавіцкага раёна асудзіў старшыню мясцовага сельскага вытворчага кааператыва на 4,5 гады пазбаўлення волі.
Жанчына прадала прадпрымальніку гандлёвы будынак у дзесяць разоў танней, чым ён каштуе на самой справе. Аднак нават пры гэтым грошы на рахунак СВК так і не паступілі. Акрамя таго старшыня прадала сваякам некалькі трактараў. Таксама па заніжаных коштах.
Жанчыну асудзілі за злоўжыванне службовым становішчам, прычыненне страт у вялікіх памерах і крадзеж маёмасці. Дарэчы, за мінулы год на Ляхаўшчыне былі асуджаныя тры старшыні калгасаў, паведамляе “Еўрапейскае радые для Беларусі”.