infobaza.by / сельское хозяйство

Каляровы сыр пачалі выпускаць у Браславе

21.01.2016
Браслаўскія сыраробы філіяла Глыбоцкага МКК у 2016 годзе плануюць пачаць выраб цвёрдага элітнага сыру з працяглым тэрмінам паспявання накшталт літоўскага гатунку “Джугас”.

На паліцах шэрагу беларускіх магазінаў з’явіўся зялёны і чырвоны сыр. Яго нязвыклы колер прыцягваў увагу пакупнікоў, якія распытвалі прадаўцоў пра незвычайную навінку і, вядома, захацелі яе пакаштаваць. На гэта і разлічвалі браслаўскія сыраробы філіяла Глыбоцкага МКК, калі выпусцілі сваю навінку, якая напярэдадні навагодніх святаў павінна была на перанасычаным традыцыйнымі сырамі рынку зацікавіць спажыўцоў. Што, дарэчы, і ўдалося.

Але перш, чым новы прадукт з’явіўся ў продажы, сспецыялісты не адзін месяц вывучалі нямецкі вопыт па вырабе каляровых сыроў, асвойвалі тэхналогію іх вытворчасці, прыстасоўвалі смакавыя якасці да ўжо папулярных у пакупнікоў. У выніку нарадзіліся сыры “Песта базіліка” з базілікам і часнаком (зялёны) і “Песта тамата” са смакам базіліку, майарану, арэгана, тамату і часнаку (чырвоны). Усяго ж за мінулы год, як сцвярджае вядучы тэхнолаг Іна Бейнар, на новым сучасным прадпрыемстве быў асвоены выпуск 44 відаў прадукцыі, сярод якой ёсць такая, што не вырабляецца больш нідзе ў Беларусі. Гэта сметанкова-тварожны прадукт “Браслаўскі пачастунак” з рознымі дабаўкамі, якія ствараюць своеасаблівы смак і могуць задаволіць любы густ. Нездарма на народным конкурсе “Чэмпіён смаку” ён заваяваў Гран-пры. Дарэчы, у першы год работы пасля маштабнай рэканструкцыі прадпрыемства, на сырным форуме першае месца было прысуджана сыру “Браслаўль”. Летась на конкурсе “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь лепшымі былі прызнаны сыры “Гройцар” і “Пашахонскі”. – У 2016 годзе, – падзялілася планамі Іна Аляксандраўна, – маем намер пачаць выраб цвёрдага элітнага сыру з працяглым тэрмінам паспявання накшталт літоўскага гатунку “Джугас”. І па-ранейшаму будзем нарошчваць вытворчасць запатрабаваных пакупнікамі сыроў, сярод якіх летась лідзіраваў “Мааcдамер Гранд” і якога штомесяц выпускалі па 50 тон.

Калектыў зусім крыху не дацягнуў да поўнага асваення магутнасцей прадпрыемства, разлічанага на 300 тон прадукцыі ў месяц, забяспечыўшы тэмп росту да мінулага года 136,7%. Прычым працаваў не на склад. Браслаўскія сыры з задавальненнем купляюць гандлёвыя сеткі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Калінінграда. Менавіта ў Расію было адгружана летась больш за 75% сыроў, а агульная рэнтабельнасць ад іх рэалізацыі склала практычна 6%.

"Витебские вести"

Последние новости рубрики


Май 2026 | Апрель 2026 | Март 2026 | Февраль 2026 | Январь 2026 | Декабрь 2025 | Ноябрь 2025 | Октябрь 2025 | Сентябрь 2025 | Август 2025 | Июль 2025 | Июнь 2025 | Май 2025 | Апрель 2025 | Март 2025 | Февраль 2025 | Январь 2025 | Декабрь 2024 | Октябрь 2024 | Сентябрь 2024 | Июль 2024 | Июнь 2024 | Май 2024 | Апрель 2024 | Март 2024 | Январь 2024 | Ноябрь 2023 | Август 2023 | Июль 2023 | Июнь 2023 | Май 2023 | Март 2023 | Февраль 2023 | Январь 2023 | Октябрь 2022 | Сентябрь 2022 | Август 2022 | Июль 2022 | Июнь 2022 | Май 2022 | Апрель 2022 | Март 2022 | Февраль 2022 | Январь 2022 | Декабрь 2021 | Ноябрь 2021 | Октябрь 2021 | Сентябрь 2021 | Август 2021 | Июль 2021 | Июнь 2021 | Май 2021 | Апрель 2021 | Март 2021 | Февраль 2021 | Январь 2021 | Декабрь 2020 | Ноябрь 2020 | Октябрь 2020 | Сентябрь 2020 | Август 2020 | Июль 2020 | Июнь 2020 | Май 2020 | Апрель 2020 | Март 2020 | Февраль 2020 | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Май 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Февраль 2008 | Январь 2008 | Декабрь 2007 | Ноябрь 2007 | Октябрь 2007 | Сентябрь 2007 | Август 2007 | Июль 2007 | Июнь 2007 | Май 2007 | Апрель 2007 | Март 2007 | Февраль 2007 | Январь 2007 | Декабрь 2006 | Октябрь 2006 | Сентябрь 2006