infobaza.by / сельское хозяйство

Ці будуць працаваць на святы рынкі?

28.12.2007

Як паведамiлi журналiсту "Звязды" ў галоўным упраўленнi спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама, 31 снежня ў сталiцы збiраюцца працаваць усе харчовыя i рэчавыя рынкi, выхадны дзень сабе зрабiлi ў панядзелак толькi рынкi будаўнiчых матэрыялаў.

У першы дзень новага года ўсе рынкi будуць зачыненыя. А 7 студзеня сталiчныя рынкi будуць працаваць выбарачна. У прыватнасцi, свой намер працаваць на праваслаўныя Каляды пацвердзiлi на канец года рынкi "Ракаўскi кiрмаш", "Кастрычнiцкi", "Даўгiнаўскi", "Велазаводскi", "Свелта", "Уральскi" i "Маскоўскi".

Последние новости рубрики